Савок-Лэнд: Прыднястроўская малдаўская рэспубліка

Места • Марк Давыдаў
Прыднястроўе — рай для тых, хто настальгуе па СССР: на дзяржаўным сцягу красуюцца серп і молат, вуліцы чыстыя, а вайскоўцаў, сапраўдных мужчын, тут больш, чым ва ўручанскім ваенным гарадку. Каб высветліць, якая будучыня чакае Луганск і Данецк, Марк Давыдаў адправіўся ў падарожжа ў Прыднястроўскую малдаўскую рэспубліку, якая яшчэ ў 1992 годзе, пасля крывавых сутыкненняў, аб’явіла аб сваёй незалежнасці і вернасці савецка-маскоўскім ідэалам.

 

Прыднястроўская малдаўская рэспубліка – непрызнаная дзяржава ў паўднёва-усходняй Еўропе. Афіцыйна з’яўляецца часткай Малдовы, але мае ўсе прыкметы незалежнай рэспублікі: Канстытуцыю, урад, насельніцтва, межы… Большасць прыднястроўцаў мае два пашпарты – малдаўскі і прыднястроўскі. Ёсць нават свая валюта – Прыднястроўскі рубель. У Кішынёве ходзяць гаворкі пра тое, што ПМР цалкам фінансуецца Масквой. 

Вусаты кіроўца суе мне ў рукі паперкі і амаль шэптам кажа, што трэба скінуцца па 10 лей, каб «хутчэй прайсці пагранічны кантроль». Не атрымаўшы ад нас ні капейкі, ён зусім замаркоціўся, а калі я папрасіў асадку, каб запоўніць картку, адказаў мне, што яе «давядзецца набыць». Шлях у гэтую фантастычную краіну пачынаецца з цэнтральнага кішынёўскага рынка, дзе дзіўным чынам апынулася аўтобусная станцыя. У маленечкім шапіку-касе набываем квіткі да Ціраспаля, сталіцы Прыднястроўя (30 лей ці 1,70 эўра). Заўважыўшы турыстаў, двух беларусаў ды трох немцаў, да нас падбягае нейкая жанчына ў футры ды леапардавых ласінах, лямантуючы: «Інтурысты? Падыходзім да кіроўцы і запаўняем міграцыйныя карткі!». Каб трапіць у рэспубліку, трэба мець дзейсны пашпарт ды два экзэмпляры запоўненай паперкі, якую тут называюць міграцыйнай карткай. Першы экзэмпляр аддаеш на мяжы, а другі павінен захаваць пры сабе да моманту выезду. Правілы прыбывання ў рэспубліцы надзвычай суровыя: не дай, Божачка, згубіць гэтую паперку, на якой памежнікі ставяць штампік і пішуць, што ты павінен пакінуць межы ПМР да 24 гадзін. Калі ж вырашыш правесці ноч на беразе Днястра — кіруй ў АВІР ды прапісвайся!

 

Так гэта ці не – невядома, але ж прысутнасць вялікай дзяржавы адчуваецца тут паўсюль, ад дзяржаўнай рускай мовы і да лозунгаў кшталту «20 лет з Расіяй!» У 2006 годзе ў Прыднястроўі быў праведзены рэферэндум, па выніках якога 97% насельніцтва выказалася за незалежнасць ад Малдовы і далучэнне да Расіі. 

Прыехалі на мяжу. Пачынаецца паніка, правадніца выганяе нас на вуліцу, дзе сімвалічна дзьме ледзяны, амаль ураганны вецер. Заходзім у нейкае памяшканне, стаім у чарзе на пашпартны кантроль. Наша спадарожніца мітусіцца, намагаючыся прапіхнуць нас без чаргі. Калі Штэфан, апошні з нашых немцаў і ўвогуле з аўтобуса, аддае свой пашпарт пагранцу, правадніца крычыць, каб мы ўсе шлі на вуліцу. Не ведаю, што было ў яе планах, але ж я застаўся са Штэфанам, бо ён, небарака, рускай мовай не валодае і наўрад ці дасць рады памежнікам у гэтым вэрхале. Тады жанчына раззлавалася ды выбегла на вуліцу, на хаду пагражаючы: «Ну што ж, тады мусіце бегчы за аўтобусам!». І мы пабеглі! Праз дзве секунды Штэфан атрымаў свой пашпарт. За гэты час яна ўжо паспела ўскочыць у аўтобус, а мужык за стырном — даць газу. Аўтобус мы дагналі, кіроўца — шчасця-здароўя яму — усе ж такі прытармазіў ды адчыніў нам дзверы.

Першае ўражанне ад Прыднястроўя расчараванне 

Наслухаўшыся чужых аповедаў, мы чакалі пабачыць галеч, камунізм ды помнікі вялікаму Сталіну на кожным кроку, але амаль нічога з гэтага тут няма. ПМР аказалася зусім не «маленькай Паўночнай Карэяй», як мы яе сабе ўяўлялі: тут ёсць і фірмовы магаз «Sela», і рэкламныя вывескі, і прыватная цырульня «Гламур», і, напэўна, за шэрымі сценамі дамоў час ад часу нават сэкс. Дарэчы, на ціраспальскіх рынках даволі шмат кропак з эратычнай бялізнай.

Самыя двіжовыя месцы Ціраспаля — вуліца 25 Кастрычніка ды цэнтральная плошча, у якой няма назвы. Тут стаіць помнік Сувораву на кане, кінатэатр «Тирасполь»(3D!), палац дзіцячай ды юнацкай творчасці і два велізарных экрана. На адным з іх паказваюць нейкія аматарскія сацыяльныя ролікі, а на іншым — выключна прапаганду: герб, сцяг і лозунгі кшталту «ПМР чтобы жить» змяняюць адзін аднаго. 

Архітэктурны ансамбль безназоўнай плошчы дапаўняюць танк з надпісам «За Родину!» ды мемарыял салдатам, загінуўшым падчас ваеннага канфлікту 1992 года: вечны агонь, сосны, мрамарныя пліты, маленькая цэркаўка, з якой, заўважыўшы турыстаў, выходзіць бабуля ды прапануе зрабіць ахвяраванне на храм.

З рэстаранамі і барухамі тут усё кепска — Мінск пасля Ціраспаля будзе здавацца нейкім распусным Кройцбергам. Акрамя дзвюх піцэрый малдаўскай франшызы «Andy’sPizza» ды прадпрымальніка, які муціць някепскую каву-ту-гоў на вуліцы 25 Кастрычніка, параіць можна толькі кафэ-бар «Снежок» на Леніна.

Бармэн, сумуючы глядзіць па скрыні ўсё тых жа «Сватоў», а афіцыянтка, прыемная маладая дзяўчына, тлумачыць, што ў іх за хлеб ды смятану заўсёды асобна плацяць, а яшчэ што «не, помніка Сталіну няма, ёсць толькі Сувораў ды Ленін».

Хто такія прыднястроўцы  

Суворава ў ПМР паважаюць яшчэ больш, чым у Беларусі, але ж тут ён нікога не забіваў, а проста заснаваў крэпасць, якая праз некаторы час і стала горадам Ціраспалем. Генералісімус упрыгожвае сваім станам цэнтральную плошчу горада, і тварам — дзесяці- ды дваццаціпяцірублёвыя купюры.

Час нашага законнага прыбывання ў сталіцы Прыднястроўя заканчваецца, і мы мусім вяртацца ў Кішынёў. На вакзале набываем квіткі. Дарога назад каштуе ў паўтары разы больш, ужо не 30, а 45 лей. Мы выпіваем гарбату з паўлітровага пластыкавага кубачка, уцякаем ад зграі беспрытульных сабачкаў, сядаем ва ўжо знаёмы нам аўтобус, з ужо знаёмымі нам кіроўцам ды леапардавай правадніцай.

Зноў Сярдзючка, зноў вецер, зноў пашпартны кантроль. Расійскі міратворац з калашом за спінай паказвае на развітанне кулак, заўважыўшы аб’ектыў маёй камеры, накіраваны на яго з акна маршруткі.

Што трэба ведаць пра Прыднястроўе  

  1. У Прыднястроўі тры дзяржаўныя мовы: акрамя рускай і ўкраінскай ужываецца малдаўская мова, у якой, у адрозненне ад астатняй тэрыторыі Малдовы, захоўваецца кірылічная графіка.

  2. Малдова — самая бедная краіна Еўропы. У 2012 ВУП на душу насельніцтва склаў 2950 долараў ЗША. ВУП Прыднястроўя значна ніжэй — 2060 даляраў.

  3. Прыднястроўе прызналі толькі тры рэспублікі: Абхазія, Нагорны Карабах і Паўднёвая Асеція. Усе гэтыя рэспублікі таксама з’яўляюцца непрызнанымі. ПМР супрацоўнічае з гэтымі дзяржавамі ў межах Садружнасці Непрызнаных Дзяржаў (СНД-2).

  4. У сельскай гаспадарцы захоўваецца калектыўная сістэма апрацоўкі зямлі (калгасы і саўгасы).

  5. З 1993 года насельніцтва Прыднястроўя скарацілася амаль на чвэрць — з 710 тысяч да 550 тысяч чалавек.

  6. Прыднястроўскі рубель быў уведзены ў 1994 годзе, а ў 2000 быў дэнамінаваны (з 1000000 да 1).

  7. Да 2008 года каб трапіць у Прыднястроўе, трэба было мець запрашэнне ад грамадзяніна рэспублікі.

  8. Па даных перапісу насельніцтва 2004 года, у Прыднястроўі пражывае 555 347 чалавек, з іх 3811 — беларусы.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Наш повар не макаронник, он — петрушечник!» Никола Карпенко в Don Coffe’on

Места • Никола Карпенко

«Почему этот ресторан так мало известен, и о нем совершенно не говорят? Будет ли он зимой приносить прибыль? Хотелось бы понять суть места. Если оно нужно для того, чтобы ты съел салатик перед тем, как пойти в „Чердак“, то нафига тебе тогда такой безумный ассортимент пасты и соусов вместе с заявкой на возвышенное?» Ресторанный критик Никола Карпенко посетил новую тусовочную улицу Зыбицкая и отужинал в единственном на всю улицу итальянском кафе Don Coffe’on.